1 студзеня 2013 г. у Беларусі павышаюцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.
Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1184 ад 21 снежня.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, тарыфы на цеплавую энергію вырастуць на 5%, электрычную — на 9,5%.

Для сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры, плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць на 8,9 тыс. рублёў (на 3,7%) і складуць у ацяпляльны перыяд 249,6 тыс. рублёў (у летні — 167, 2 тыс. рублёў).

Папярэдняе падвышэнне тарыфаў на некаторыя паслугі ЖКГ адбылося 1 жніўня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?