Супрацоўнікі УУС Мінаблвыканкама і падатковыя інспектары Мінскага раёна затрымалі буйнога нелегальнага гандляра піратэхнікай. Канфіскавана 13 тыс. піратэхнічных вырабаў амаль на 125 млн. рублёў.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС, супрацоўнікі абласной міліцыі звярнулі ўвагу на рэкламныя ўлёткі, якія распаўсюджваў у мінскіх офісах малады чалавек.

Рэкламадаўца абяцаў салюты, феерверкі і іншую піратэхніку па аптовай цане з дастаўкай на дом.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у момант продажу 2 тыс. 700 піратэхнічных вырабаў больш як на 30 млн. рублёў, быў затрыманы 35-гадовы жыхар пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна, які нідзе не працуе

У яго гаражы ў пасёлку Бараўляны Мінскага раёна былі знойдзены і канфіскаваны 10 тыс. 250 аналагічных вырабаў без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця, коштам амаль 95 млн. рублёў. Канфіскавана прадукцыя на 124,5 млн. рублёў. Падатковай інспекцыяй складзены адміністрацыйны пратакол паводле арт. 12.7 ч. 1.1 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?