Нагадаем, што згодна з пастановай Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 г. № 1000, працоўны дзень з панядзелка 31 снежня перанесены на суботу 29 снежня, а працоўны дзень з серады 2 студзеня перанесены на суботу 5 студзеня.
Такім чынам выходныя на навагоднія святы складуць чатыры дні: з 30 снежня да 2 студзеня ўключна (нядзеля — серада), а выходныя на праваслаўныя Каляды — два дні (нядзеля — панядзелак, 6--7 студзеня).
Праўда, дадзена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.