У праграме каралевы 470 мерапрыемстваў штогод.

У праграме каралевы 470 мерапрыемстваў штогод.

Люты 2012 года: каралева Лізавета II саджае дрэва ў парку ў графстве Норфалк.

Люты 2012 года: каралева Лізавета II саджае дрэва ў парку ў графстве Норфалк.

Адно з вядучых брытанскіх выданняў — газета Times — назвала чалавекам года каралеву Вялікабрытаніі Лізавету II.

«Яна ніколі не была больш бліскучай, чым у год святкавання свайго 60-годдзя ў якасці кіраўніка дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні газеты.

Да галоўных заслуг каралевы за гэты год выданне адносіць, у прыватнасці, удзел у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане, наведванне пасяджэння ўрада на Даўнінг-стрыт, а таксама запіс каляднага тэлезвароту ў фармаце 3D.

Лізавета II была абвешчана каралевай 6 лютага 1952 г. ва ўзросце 25 гадоў пасля смерці яе бацькі караля Георга VI.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?