Мінская міліцыя адшуквае пенсіянерку, якая падазраецца ў крадзяжы банкаўскіх картак і зняцці з іх грошай.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у верасні гэтага года ў Фрунзенскім раёне сталіцы былі ўчыненыя два такія злачынствы. У першым выпадку пацярпелая пакінула без догляду касметычку ў паліклініцы па праспекце Пушкіна. Унутры ляжаў кашалёк з банкаўскай карткай і запісаным
А ўжо праз гадзіну з банкаўскага рахунку з выкарыстаннем гэтай карткі былі знятыя грашовыя сродкі.
У другім выпадку жанчына адпраўляла карэспандэнцыю на пошце па вуліцы Маўра і не заўважыла, як з кішэні выкралі кашалёк з банкаўскай карткай. Неўзабаве былі ўчыненыя дзве спробы зняць з яе грошы, але зрабіць гэта не ўдалося з прычыны адсутнасці ў злачынцы
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што ў кожным з названых выпадкаў карткамі карысталася адна і тая ж жанчына ва ўзросце 50–60 гадоў, якая прыкрывала сваю знешнасць хусткай і акулярамі.Яе фота размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Міліцыя просіць мінчан апазнаць злачынцу.
0
0
0
0
0
0