Адзін з самых забіўных форвардаў у гісторыі беларускіх чэмпіянатаў Раман Васілюк наступны сезон правядзе ў клубе «Мінск». 34-гадовы форвард выступаў за «гараджан» ў першай частцы мінулага першынства, пасля чаго перайшоў у барысаўскі БАТЭ.

Усяго на рахунку Васілюка ў сезоне-2012 7 галоў і 5 галявых перадач. Мінскія паказчыкі нападніка прывабнейшыя за барысаўскія. У складзе «Мінска» форвард зарабіў 9 балаў карыснасці (5+4 ў 14 матчах), а ў форме БАТЭ — толькі 3 (2+1 у 9 сустрэчах).

Усяго ж у паслужным спісе Васілюка 354 гульні ў чэмпіянаце Беларусі, 190 галоў і 84 перадачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?