Кампанія «Трайпл» стала буйным акцыянерам ААТ «Мінскі завод пеністых він» (МЗПВ). Аб гэтым БелаПАН паведаміўпрэс-аташэ МЗПВ Валянцін Лопан.
У ходзе аўкцыёнаў па выкупу акцый мінарытарных акцыянераў ТАА «Трайпл» набыло пакет 110.889 акцый МЗПВ на суму больш чым 19 млрд. рублёў, што складае 12,5% акцый ААТ.
Па яго выніках былі прададзены 164.704 акцыі МЗПВ. У выніку 119 здзелак у рамках «народнага IPO» рэалізоўваліся максімальна магчымыя пакеты — па 999 акцый ААТ.Усе выкупленыя акцыя былі набыты мінарытарыямі падчас так званага «народнага IPO», якое праводзіліся 2 мая — 15 чэрвеня.
Як патлумачыў
«Гэта гаворыць аб тым, што пакупнікі акцый прадпрыемства падчас „народнага IPO“ не прагадалі. Чакаецца, што пасля з’яўлення такога стратэгічнага інвестара ліквіднасць акцый Мінскага завода пеністых він на рынку ўзрасце», — адзначыўПаводле слоў Лопана, на МЗПВ «вельмі станоўча расцэньваюць прыход на завод стратэгічнага інвестара» ў асобе кампаніі «Трайпл».
***
- ТАА «Трайпл» было заснавана ў 1992 годзе як фірма па аптовым гандлі прамысловымі і харчовымі таварамі. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце ТАА, за 20 гадоў «Трайпл» вырас у шматпрофільную групу кампаній, якая сёння актыўна працуе ў наступных сферах: будаўніцтва, рытэйл, рэстаранны бізнес, развіццё сеткі АЗС, велнес, вытворчасць безалкагольных напояў, будматэрыялаў, мясных і каўбасных вырабаў, мясцовы турызм, мытныя паслугі, фармацэўтычная вытворчасць, сельская гаспадарка, сацыяльныя праекты.
Генеральны дырэктар ТАА «Трайпл» Юрый Чыж у сакавіку 2012 года быў унесены ў спіс асоб, да якіх прымяняюцца візавыя і эканамічныя санкцыі Еўрасаюза. У ЕС яго разглядаюць як бізнесмена, які «аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі».