Калі шэсць год таму Сяргея Стасевіча рукапаклалі на святара Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі, кіраўнік місіі айцец Аляксандр Надсан прызнаўся, што чакаў гэтай падзеі чвэрць стагоддзя.
Айцец Аляксандр Надсан і айцец Сяргей Стасевіч служаць паніхіду ля магілаў беларусаў на лонданскіх могілках Св. Панкрата. Дзяды-2011.
Малады святар са здольнасцямі мэнэджара ўжо ажыццявіў рэканструкцыю легендарнага «Марыйнага дома» — сядзібы Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра ў Лондане ды ініцыяваў праект пабудовы сапраўднай беларускай царквы. Мы гутарым з айцом Сяргеем пра Ўніяцкую царкву, рэлігійнасць беларусаў і «беларускую вёску» у Лондане.
«Абраў уніяцтва, каб пераадолець рэлігійны падзел паміж беларусамі»
— Айцец Сяргей, калі вы зразумелі, што жадаеце стаць святаром?
— З дзяцінства мяне цікавіла рэлігія.
Сканчваючы школу ў Івацэвічах і паступаючы на аддзяленне культуралогіі філасофскага факультэта БДУ, ведаў, што хачу быць менавітаУсё адбывалася неяк само сабой, я проста рэалізоўваў пакліканне. Таму выбраў Мінск, дзе існавалігрэка-каталіцкім (іначай кажучы — уніяцкім) святаром.
Для святарства ж акрамя філасофіі патрэбна было яшчэ скончыць трохгадовы курс багаслоўя. Прыйшлося наноў вывучаць асноўныя філасофскія дысцыпліны яшчэ цэлы год. У БДУ не было нават такіх асобных курсаў, як анталогія, гнасеалогія…
— Як выглядае рэлігійная адукацыя ў замежных навучальных установах?
— Існуюць тэалагічныя факультэты пры ўніверсітэтах, адкрытыя для ўсіх. Там у сапраўднай акадэмічнай абстаноўцы супольна навучаюцца як семінарысты — тыя, што рыхтуюцца да святарства і жывуць ў сваіх духоўных семінарыях, так і свецкія студэнты. Найбольш складаным было менавіта ўвайсці ў сам працэс навучання, бо БДУ прывучыў легкадумна ставіцца да прадметаў і вучыцца толькі падчас сесіі. Таксама трапіўшы на падрыхтоўчы курс італьянскай мовы, упершыню сутыкнуўся з тым, што замежную мову можна вывучаць з «нуля» без іншай
— Чаму вы абралі менавіта ўніяцтва?
— Я абраў усходняе каталіцтва як веравызнанне, што спалучае ў сабе беларускасць моўную, абрадавую з паўсюднасцю, універсальнасцю Каталіцкай царквы. У гэтым я бачыў пераадоленне рэлігійнага падзелу паміж беларусамі прынамсі асабіста для сябе.Хаця я перайшоў у Каталіцкую царкву, прызнаў каталіцкую веру і пяршынства Папы рымскага, я захоўваю ўсходні абрад, як у Праваслаўнай царкве.
Мінск — Рым — Лондан
— Як вы апынуліся на Альбіёне?
— У
— Які статус мае Беларуская каталіцкая місія ў Англіі?
— Пасля вайны Каталіцкая царква заснавала ў Вялікабрытаніі шэраг нацыянальных місій для шматлікіх імігрантаў (вайскоўцы, уцекачы з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы і інш.). У той час на Брытанскіх выспах апынуліся блізу 10 тысяч беларусаў (у асноўным — жаўнеры Арміі Андэрса з сем’ямі).Айцец Чэслаў Сіповіч якраз абараніў у Рыме доктарскую дысертацыю ў тэалогіі, і паколькі дарога ў Савецкі Саюз была зачынена, яго накіравалі ў Лондан. У 1947 годзе паўстала Беларуская каталіцкая (усходняга абраду — К.Л.) місія ў Англіі.
Ніводная з тых місій, апроч беларускай, сёння не існуе: яны альбо зніклі, альбо трансфармаваліся ў паўнавартасныя парафіі — царкоўныя супольнасці з уласным царкоўным будынкам.Гэтак, нашы суседзі літоўцы, украінцы і палякі займелі ўласныя цэрквы, якія сёння абслугоўваюць вернікаў.
Мы так і засталіся місіяй і сёння знаходзімся ў непасрэдным падпарадкаванні Кангрэгацыі для Ўсходніх цэркваў. Гэта частка Рымскай Курыі, якая займаецца справамі ўсходніх каталіцкіх цэркваў свету. Апроч таго мы знаходзімся на тэрыторыі
Паколькі наша царква не мае ўласнага біскупа, у канцы 2006 года мы звярнуліся па дапамогу да Украінскай
— Хто асноўныя вернікі ў беларускай царкве святых Пятра і Паўла ў Лондане?
— Гэта
Чаму поп і ксёндз у беларускім фальклоры — адмоўныя персанажы
— Паводле розных даных, у Лондане жыве болей за 1000 беларусаў. Чаму, на вашу думку, яны не вельмі спяшаюцца ў царкву?
— З аднаго боку, беларусы пазбаўлены традыцыйнай рэлігійнасці. У іх няма ані рэлігійных ведаў, ані глыбокай веры, і цэрквы мала робяць для таго, каб змяніць гэтую сітуацыю.
Падчас навучання ў Рыме я даваў інтэрв’ю адной беларускай журналістцы. «Я разумею, якгрэка-католік вы навучаецеся ў Рыме. А чым вам дапамагае Грэцыя?» — на поўным сур’ёзе запыталася яна.
З іншага боку, нашы людзі вельмі забабонныя, вераць у магічныя рытуалы як спосаб прыдбаць здароўе, багацце і г.д. Аднак каб дасягнуць дабрабыту, захаваць здароўе на Захадзе, чалавеку не патрэбны рытуалы — ён здольны здзейсніць гэта самастойна. Беларусы ж, пастаўленыя дзяржавай перад неабходнасцю выжываць, вельмі матэрыяльна арыентаваныя.
Таму калі наш чалавек пераязджае на Захад і задавальняе матэрыяльныя патрэбы, у яго аўтаматычна адпадае патрэба ў царкве, рэлігіі, забабонных рытуалах.
Аднойчы падчас традыцыйнага святкавання Купалля ў нашай лонданскай «вёсцы» да мяне падышла дзяўчына і запыталася: «А вы, это, в самом деле или притворяетесь?» — «Што „в самом деле“?» — не зразумеў я. — «Ну, тут все переодеты в народные костюмы…» -«Праўда, я на самой справе». — «Не может быть! Никогда бы не поверила». Іншым разам жанчынка запыталася, ці гэта праўда, што скокамі праз вогнішча адпускаюцца ўсе грахі…
— Але і цэлы, прынамсі, хрысціянскі свет секулярызуецца даволі хуткімі тэмпамі…
— Сапраўды, рэлігія на Захадзе выконвае сёння вельмі абмежаваныя функцыі. Напрыклад, рэлігійнасць брытанскага грамадства мінімальная. Калі мясцовым каталіцкім парафіям пакуль удаецца захоўваць адносна высокі адсотак вернікаў, то ў англіканаў (а менавіта яны складаюць большасць) назіраецца выразны заняпад рэлігійнасці. Характэрна, што і вернікамі тут сябе называюць толькі тыя, хто рэгулярна ходзіць у царкву, «практыкуе».
Беларусь патрапіла ў гэтую плынь праз камуністычнае мінулае, калі дзяржава змагалася з рэлігіяй рэпрэсіўнымі метадамі. Разам з тым, у беларусаў захаваліся рудыменты традыцыйнай рэлігійнасці.
На ідэнтыфікацыйным узроўні ў многіх — нават калі яны і ня ёсць сапраўднымі вернікамі — усё яшчэ спрацоўвае атаясамленне: ты хто — праваслаўны ці каталік, то бок рускі ці паляк. Такім чынам, ідэя нашай царквы ім незразумелая, бо яна ані тая, ані другая…
«Нашыя спрадвечныя храмы атрымалі праваслаўныя»
— Ці ў перспектыве беларуская нацыянальная ідэя будзе жыццяздольная без рэлігійнага складніка?
— У беларускай нацыянальнай ідэі якраз і не было рэлігійнага складніка. Затое ў фармаванні сучасных еўрапейскіх нацый — асабліва гэта тычыцца блізкіх да нас цэнтральнаеўрапейскіх народаў — рэлігія адыгрывала істотную ролю. У другой палове 19 стагоддзя, калі гэта працэс праходзіў ключавую стадыю, у беларусаў не было свайго веравызнання. Тутэйшыя людзі былі падзелены паміж дзвюма цэрквамі, моцна заангажаванымі ў фармаванне двух мацнейшых нацый — праваслаўнай (расійцы) і каталіцкай (палякі). Паводле логікі, нашай царквой павінна было стаць уніяцтва — дамінантнае веравызнанне на беларускіх землях у канцы 18 стагоддзя, што аб’яднала каталікоў і праваслаўных. Але ў 1839 годзе расійскія імперскія ўлады канчаткова ліквідавалі беларускую Ўнію, а мільёны вернікаў сіламоц перавялі ў праваслаўе.
Не дарма ў беларускім фальклоры поп і ксёндз — гэта найчасцей чужынцы, якія прыехалі з розных старон чыніць духоўны гвалт, насаджваючы кожны сваю веру. З іх кпяць, а не паважаюць. Сапраўдная ж народная вера — уніяцтва — знікла, а разам з ёй і ўніяцкія святары, якія карысталіся аўтарытэтам сярод насельніцтва.
Тое, што не атрымалася ў беларусаў, ажыццявілі нашы паўднёвыя суседзі ўкраінцы. Украінская нацыя паўстала менавіта ў заходняй частцы краіны на грунце ўкраінскай,
Мяркую, што пры наяўнасці аб’яднаўчага рэлігійнага складніка беларуская нацыянальная ідэя была б больш жыццяздольнай і трывалай.Царква можа ўздзейнічаць на фармаванне нацыі, якая, як лічаць некаторыя даследчыкі, у нас да канца не аформілася, праз мову. Каталіцкая царква як заходняга, лацінскага абраду, так і нашага, усходняга цяпер паслядоўна ўжывае беларускую мову, і нават калі людзі не размаўляюць у штодзённым жыцці
На самым пачатку1990-х пры духоўнай падтрымцы айца Аляксандра Надсана ідэю ўніі ўзнялі некаторыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Наша царква пачала адраджацца, але пасля1994-га на далёкіх і амбітных планах быў пастаўлены крыж.
— Я звярнуў ўвагу на тое, што ніводная афіцыйная крыніца, рэпрэзентуючы сучасную канфесійную сітуацыю ў Беларусі, аніяк не згадвае пра
— У Мінску, а таксама пераважна ў абласных і раённых цэнтрах існуюць суполкі вернікаў, якія ўспрынялі ідэю ўніі, еднасці каталіцкай царквы пры захаванні ўсходняга абраду. Усе богаслужбы адбываюцца на беларускай мове. Суполкі, як правіла, нешматлікія. Дагэтуль у нас няма свайго біскупа — паўнавартаснага кіраўніка царквы.
У1990-я ў нас назіраўся вялікі энтузіязм што да ўніяцтва. Нават праваслаўныя святары выказвалі пажаданні аб пераходзе да ўніі. Суполкі рэгістраваліся па ўсёй Беларусі. Аднак нашы спрадвечныя цэрквы належалі дзяржаве, агрэка-каталіцкіх святароў было зусім мала, вернікі складаліся ў асноўным з інтэлігенцыі, і за вяртанне маёмасці папросту не было каму змагацца. Урэшце амаль усе гэтыя храмы атрымала Праваслаўная царква.
Гэтак у Слоніме існаваў манастыр езуітаў усходняга абраду. Пры ім у 1938 годзе (Заходняя Беларусь тады была ў складзе Польшчы) збудавалі царкву ўсходняга абраду і касцёл заходняга. Калі каталіцкі касцёл сёння зноў дзейнічае, то ўніяцкую царкву аддалі праваслаўным. Цяпер на ёй вялікая «цыбуліна». Мясцовую
Царква Святога Язэпа на цяперашняй плошчы Свабоды ў Мінску мусіла быць перададзена ўніяцкай царкве паводле рашэння Мінгарвыканкама яшчэ ўАднак пераезд архіва1990-х .
Дзяржава не давала зямлю пад пабудову
«Для рэпрэзентацыі нашай культуры ў Лондане не хапае царквы»
— У першым матэрыяле цыкла «Беларуская Брытанія» мы гутарылі з маладым лонданскім архітэктарам кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэлем Со — аўтарам праекта новай беларускай царквы, якая мае паўстаць на тэрыторыі Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра ў Лондане ў бліжэйшай будучыні. Чаму менавіта цяпер з’явілася такая патрэба?
— Беларускі цэнтр існуе на поўначы Лондана з другой паловы
Вялікай праблемай было знайсці архітэктара. Мясцовыя спецыялісты не разумелі нават сэнс слова «беларуская». Тое, што яны прапаноўвалі, не мела аніякай архітэктурнай вартасці. Працаваць з беларускімі архітэктарамі таксама немагчыма, бо тэхнічныя нормы ў Беларусі і Вялікабрытаніі істотна адрозніваюцца.
Патрэбен быў мясцовы спецыяліст, які б ажыццявіў праект на аснове беларускай архітэктурнай традыцыі. Урэшце Бог паслаў мне яго ў асобе Рафаэля Со, які таксама з’яўляецца нашым вернікам.
Блаславенне Рыму на рэканструкцыю сядзібы нашага цэнтра — «Марыйнага дома» з пабудовай царквы мы атрымалі яшчэ пяць год таму. Сёлета адбылося яе асвячэнне пасля рэканструкцыі. Цяпер мы павінны атрымаць дазвол ад уладаў нашага раёна на ўзвядзенне храма.
— Вы стала жывяце за межамі Беларусі больш за дзесяць год. Ці не пакутуеце ад настальгіі па радзіме?
— Мы жывем тут ў своеасаблівай «беларускай вёсцы» (Беларускі рэлігійны і культурны цэнтр імя святога Кірылы Тураўскага ў лонданскім раёне Паўночны Фінчлі — К.Л.): размаўляем і молімся толькіПобач яшчэ жывуць прадстаўнікі папярэдніх пакаленняў эміграцыі, якія захавалі даваенную беларускасць. Таму ніякай асаблівай настальгіі не адчуваю. Наадварот, прыязджаючы ў Беларусь, у мяне хутка з’яўяецца настальгія па Лондане, бо менавіта тут я знайшоў Беларусь, якой так бракуе на нашай радзіме.па-беларуску , творым беларускае культурнае асяроддзе, пазбаўленае ўсюдыіснай расійшчыны.
— У прэсе вас ахрысцілі пераемнікам айца Аляксандра Надсана. Ці не завялікі цяжар адказнасці?
— Я ніколі фармальна не прызначаўся пераемнікам айца Аляксандра. У царкве таксама няма перадачы ўлады ў спадчыну. Такім чынам, я раблю толькі тое, што пастаноўлена вышэйшымі царкоўнымі уладамі ў Рыме: я асістэнт айца Аляксандра, які ёсць кіраўніком нашай Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі. А пра цяжар адказнасці наш Госпад Ісус Хрыстос у Евангеллі кажа так: «Вазьмеце цяжар Мой на сябе, бо ён лёгкі».
«Свята ажыццёўленай надзеі»
— Як вы звычайна святкуеце Каляды ў Лондане?
— Традыцыя святкаваць Раство паводле новага стылю (25 снежня) прыйшла на Беларусь разам з першымі друкаванымі ў Лондане календарамі айца Аляксандра Надсана.Увёў новы стыль яшчэ айцец Чэслаў Сіповіч. Найвялікшая ж усходняя каталіцкая царква ў свеце — ўкраінская — і дагэтуль трымаецца юліянскага календара.
На Каляды ў нас адбываюцца святочныя богаслужэнні. Усіх, хто ўдзельнічаў у вячэрняй службе, мы запрашаем на традыцыйную посную куццю. Да таго ж вось ужо дзесяць год адзін з нашых вернікаў Павал Шаўцоў ладзіць беларускую батлейку.
Божае нараджэнне — свята ажыццёўленай надзеі на тое, што дабро перамагае зло. Збавіцель свету, які нарадзіўся ў вусцішнай пячоры сярод цемры і змроку ў выглядзе маленькага дзіцяці, — сімвал гэтай надзеі. Хачу пажадаць усім беларусам не губляць веры і спадзявацца на лепшае. Усім жа тым, хто зараз пакутуе ў цемрадзі зямных вязніц, — надзеі на вызваленне!
Дасье
Сяргей Стасевіч нарадзіўся ў 1978 г. у Івацэвічах. Скончыў філасофскі факультэт БДУ (1999), Папскі ўніверсітэт святога Тамаша Аквінскага (Рым, 2004),