У Беларусі з 1 студзеня 2013 года больш як на 20% павышаюцца цэны на асобныя маркі цыгарэт як вырабленых у рэспубліцы, так і імпартаваных.
Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Так, цыгарэты вытворчасці ГТФ «Нёман» «Фэст» падаражэюць на Br1 200 да Br4 700 за пачак. Кеnt стане даражэйшы на Br1 500 (да Br12 500), VIP 8 і VIP 10 — на Br2 300 (да Br7500)

«Карона» вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест» прыбавіць у цане Br1100 (да Br4 600), Winston — Br1 300–1 500 (да Br10 500), West падаражэе на Br2 300 да Br9 500.

З пачатку 2012 года максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты ў Беларусі ўстанаўліваюцца штомесяц.

Таксама з 1 студзеня 2013 года значна павышаюцца стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы. Раней беларускі бок неаднаразова заяўляў аб планах паступовага павышэння ставак акцызаў на алкаголь і тытунь да расійскага ўзроўню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?