Новы міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус павіншаваў беларускага калегу Уладзіміра Макея з дваццацігоддзем усталявання дыпламатычных адносін паміж Літвой і Беларуссю і заклікаў Мінск скарыстацца інструментамі, якія прапануе ініцыятыва Усходняга партнёрства ЕС.

У віншавальным лісце міністр выказаў перакананне, што дзяржавы будуць развіваць двухбаковыя адносіны ў духу добрасуседства, узаемнага даверу і супрацоўніцтва, паведаміла чацвер МЗС.

Лінкявічус выказвае надзею, што на гэтым шляху Беларусь скарыстаецца інструментамі, прапанаванымі Усходнім партнёрствам ЕС.

«Міністр таксама заклікаў выкарыстоўваць усе магчымасці для палягчэння паездак грамадзян», — гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС.

Літва і Беларусь усталявалі дыпламатычныя адносіны 30 снежня 1992 года.

Зараз ЕС ужывае ў дачыненні да Беларусі санкцыі з-за крокаў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да апазіцыі і праваабаронцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?