Вацлаў Радзівіновіч накіроўваўся ў Маскву на цягніку празь Беларусь. Каля першай гадзіны ўначы беларускі памежнік загадаў журналісту выйсьці з цягніка.

Памежнік забраў пашпарт і выйшаў з цягніка. Калі ён вярнуўся, то быў вельмі нэрвовы — кажа Радзівіновіч.

Вярнуўшыся, памежнік загадаў Радзівіновічу забраць свае рэчы й кіравацца за ім. На працягу шасьці гадзінаў журналіста трымалі ў памяшканьні без прыбіральні. Памежнікі на працягу гэтага часу зьмяняліся й ніхто ня мог растлумачыць, што адбываецца. У рэшце адзін з памежнікаў паведаміў, што віза й пашпрат — у парадку.

Пазьней Вацлаву Радзівіновічу патлумачылі, што беларуская дзяржава ня раіць яму езьдзіць у Маскву празь Беларусь. Журналісту прапанавалі падарожнічаць самалётам, альбо аб’яжджаць праз Украіну.

Беларускія памежнікі пасадзілі журналіста ў цягнік, які накіроўваўся ў Польшчу. Каля 7 гадзіны раніцы Радзівіновіч быў у Тэрэспалі.

Аднойчы Радзівіновіч ужо быў дэпартаваны зь Беларусі, але тады беларускія ўлады не паставілі яму ў пашпарт адпаведнай пячаткі.

Польскае радыё для замежжа

Фота «Беларусь-ФОТО»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0