У Чарнаўцах у выніку выбуху ў медуніверсітэце загінуў 62-гадовы мужчына,паведаміла абласная пракуратура.
«Выездам на месца здарэння ўстаноўлена, што ў памяшканні корпуса БДМУ знаходзіцца труп 62-гадовага чарнаўчаніна. Паводле папярэдняй версіі,
паміж загінулым і работнікам гэтай установы існавалі непрыязныя адносіны з нагоды выдзялення зямельнага ўчастка ў садовым таварыстве», -адзначаецца ў паведамленні.
Па папярэдніх дадзеных, хутчэй за ўсё невядомы выкарыстаў гранату, якая здэтанавала ў памяшканні. Пацярпелыя ад выбуху студэнт і выкладчык ад шпіталізацыі адмовіліся.
На месцы здарэння працуюць спецыялісты МНС, МУС і Генпракуратуры.