У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваёй пляцоўцы выйграла ў «Данбаса» 3:1 (2:0, 1:0, 0:1).
У «Дынама» шайбы закінулі Плат, Стась, Лайнэ.
Пасля 37 гульняў мінчане з 48 баламі займаюць10-ы радок у Заходняй канферэнцыі, на 3 балы адстаючы ад зоныплэй-оф .
У суботу, 29 снежня (19:00) «Дынама» згуляе з маскоўскім «Спартаком».