У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка, таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.

Да разгляду журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песняў, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная:

— творам для падлеткаў;

— творам, у якіх апісаны цікавы сучасны вобраз героя/гераіні;

— творам з надзвычай арыгінальным сюжэтам;

— творам у незвычайных для беларускай літаратуры жанрах: комікс, графічны раман і г.д.;

— творам, якія пераасэнсоўваюць сюжэты і герояў класічных дзіцячых твораў.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.

Журы конкурсу:

Алена Масла

Людміла Рублеўская

Алесь Пашкевіч

Пятро Васючэнка

Серж Мінскевіч.

Тэксты можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста «Конкурс». У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

Па выніках конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь», а іх саміх запросяць на літаратурны пленэр. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?