Сёньня ноччу ў менскім клюбе «Rock House» адбылося ўзнагароджваньне найлепшых беларускіх жж‑карыстальнікаў. Такая прэмія ў сэгмэнце беларускага Жывога журналу раздадзена ўпершыню.

Цягам месяца беларускія блогеры вызначалі найлепшых карыстальнікаў у пэўных намінацыях. Часам гэта суправаджалася пэўнымі скандаламі, калі з дыстанцыі прыбіралі карыстальнікаў, якія парушалі правілы і адмыслова накручвалі сабе галасы.

Пераможцы былі вызначаныя ў 12 намінацыях: «Фотаблог» — eugene_grabkin, Літаратура — kashlik, «Рыал Копіпасцер» — l_u_f_t, «ЖЖ‑кам’юніці» — minsk_by, «Жыцьцяпіс» — morozoff_p, «Публіцыстыка» — lipkovich, «Музычны блог» — Slaver_be, «Палітыка і піяр» — r_a_t__k_i_n_g, «Флудзер» — an_t, «Аффтар жжот» — ariman_san, «Тэма сэксу раскрытая» — amioba, «За межамі ЖЖ» — Зьміцер Вайцюшкевіч.

Прэміі ўручалі вядомыя ў краіне людзі — гурт «Дразды», тэлевядучыя Элеанора Язерская і Юлія Зыкава, актрыса Сьвятлана Зелянкоўская, дырэктар УП «Надзейныя праграмы» Юры Зісер, сьпявачка і ві‑джэй Каця Пытлева.

ЗП

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру