Улады Пакістана абвясцілі аб рашэнні аднавіць доступ да ЮТуба пасля таго, як гандляр рыбай пакістанскага паходжання Мухамед Назір стаў інтэрнэт-знакамітасцю дзякуючы песні «Рыба за фунт» і заключыў кантракт з Warner Brothers.

Песню пра рыбу Назір імправізаваў для прыцягнення людзей на рынку ва Усходнім Лондане, дзе ён працуе. Арыгінальны відэаролік, на якім гандляр спявае «Рыба за фунт», быў выкладзены на YouTube ў красавіку і да снежня сабраў больш 7 мільёнаў праглядаў. Пасля таго як песня стала папулярная, на Назіра выйшла кампанія Warner Brothers. На «Рыбу за фунт» знялі прафесійны кліп. З моманту публікацыі 10 снежня яго паглядзелі ўжо больш за 9 мільёнаў разоў.

У выніку Агенцтва тэлекамунікацый Пакістана пагадзілася разблакаваць YouTube у краіне.

250 чалавек, у тым ліку мясцовыя палітыкі, сустракалі Назіра ў аэрапорце. Яго, паводле традыцыі Індастана, абсыпалі пялёсткамі руж і скандавалі «Жыве рыба за фунт!». Тэлебачанне Пакістана перапыніла праграму аб пятай гадавіне забойства былой прэм’ер-міністаркі Беназір Бхутта, каб паказаць ужывую вяртанне Назіра на бацькаўшчыну.

Доступ да YouTube у Пакістане (а таксама ў Судане, Афганістане і Бангладэш) быў цалкам зачынены ад жніўня за фільм «Цнатлівасць мусульманаў», крытычны ў дачыненні да іслама.

Варта адзначыць, што навіну аб аднаўленні доступу да YouTube міністра унутраных справаў Пакістана суправадзіў паведамленнем пра тое, што краіна ўшчыльную наблізіліся да стварэння сістэмы фільтрацыі інтэрнэт-кантэнту, аналагічнай праекта «Залаты шчыт» Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?