Кіраўнік Нацыянальнай кааліцыі сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сіл Муаз аль-Хатыб адмовіўся ад паездкі ў Маскву, заявіўшы, што ўмовай для яго перамоў з Расіяй з’яўляецца адмова Масквы ад падтрымкі рэжыму Башара Асада.

«Расейцы павінны дакладна заявіць, што асуджаюць жорсткасць рэжыму, а таксама аб тым, што яны развітваюцца з Башарам Асадам. Гэта з’яўляецца умовай для любых перамоваў», — сказаў ён у інтэрв’ю тэлекампаніі Al Jazeera.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?