Калі замежныя рэпэры раздаюць «факі» налева і направа, не шкадуючы ні сваіх калегаў, ні маральных аўтарытэтаў, то нашы расейскамоўныя ў сваіх тэмах набліжаюцца да папсы. Альбо апяваюць усе магчымыя праявы заможнасьці, альбо бяз выкліку разважаюць на тэмы жыцьця, каханьня і сьмерці. «Неумолкаемые» ў гэтым пляне — не вынятак.

Але яны абралі цікавую нішу, што вылучае іх сярод падобных. Яны ўзяліся за стварэньне «музыкі падсьвядомасьці»: сон, абстракцыя, плынь сьвядомасьці і ўсе такія справы. Атмасфэру дапаўняюць шэпты, пяшчотныя жаночыя бэкі і сэмплы дзівосных для рэпэраў інструмэнтаў. Гэткая спроба стварэньня «Андалюзкага сабакі» ў рэп‑стылістыцы і ў аўдыё‑фармаце.

«Пойдём Снами» ўяўляе сабою 20 трэкаў‑»сноў». У першым жа трэку музыкі не вітаюцца, а зычаць добрай ночы, запрашаючы ў вандроўку, дзе «жывыя тыя, хто даўно ўжо ня з намі».

Канцэптам «сноў» прыкрываюцца банальнасьці («Кім трэба быць, каб не згубіцца? Хамелеонам трэба быць!»), а ўдалыя прыдумкі ўспрымаюцца больш абвострана.

Самы яскравы прыклад — зусім «ня сонны» трэк «Зьзяньне». Загучала б такая песьня па‑беларуску, выйшаў бы сапраўдны рэп‑гімн, ня горшы за «Непераможных» Кроў’а.

Надзіва сьпелы, як для навічкоў, альбом, які, аднак, анічога ў беларускім рэпе не мяняе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?