Дзеткам прапануюць навучыцца рабіць незвычайныя паштоўкі, ствараць святочных анёлаў і нават вырабляць чароўныя палачкі. У перапынках маленькія майстры могуць пачаставацца гарбатай і печывам, а іх бацькі — духмяным глінтвейнам. Святочнаму настрою спрыяе і музыка — у першы дзень фествалю для дзетак спяваў Зміцер Вайцюшкевіч.