Лепшым органам дзяржкіравання прызнаны Камітэт дзяржаўнага кантролю«за шматлікія доказы нізкай якасці дзяржаўнага кіравання; унёсак у барацьбу са злоўжываннямі і карупцыяй чыноўнікаў; фактычныя пацвярджэнні тэзіса пра неэфектыўнасць дзяржаўнай уласнасці».
Горшым органам дзяржкіравання стаў Дзяржаўны камітэт па маёмасці «за садзейнічанне нацыяналізацыі; дапамаганне ў парушэнні правоў уласнасці; саўдзел у замарозцы прыватызацыі і парушэнні дырэктывы № 4 па развіцці арэндных адносін».
Скандалам 2012 года названа нацыяналізацыя кандытарскіх фабрык «Спартак» і «Камунарка»,падзеяй года — стварэнне
Правалам года прызнана невыкананне плана і абавязацельстваў перад Расіяй па прыватызацыі дзяржуласнасці на 2,5 млрд. долараў.
Лепшым заканадаўчым актам года названы дэкрэт № 6 ад 7 мая «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці».Найгоршым — дэкрэт № 9 ад 7 снежня «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці».
Галоўным бенефіцыярам года прызнаны Банк развіцця Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам былога
Ахвярай 2012 года сталі беларускія прадпрыемствы, вымушаныя браць вельмі дарагія крэдыты ў беларускіх рублях.
Тэндэнцыяй года прызнаны рост напружання і дысбалансу на рынку працы: больш як 70 тысяч вакансій і «ўцёкі за мяжу» кваліфікаваных белых і сініх каўнерыкаў.
Загадкай 2012 года стала: «Чаму Аляксандр Лукашэнка прызначыў двух пенсіянераў — свайго памочніка па эканоміцы Пятра Пракаповіча і прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча — адказнымі за правядзенне мадэрнізацыі?»
Спажывецкім казусам 2012 года прызнаны тэмпы росту закупак свініны з Расіі — 18 090% (са 174 тыс. да 31,4 млн. долараў).
Вытворчым казусам прызнаны продаж легкавых аўтамабіляў у 2012 годзе толькі ў Расію на 559 млн. долараў (за
Цытатай 2012 года стала выказванне пасла Францыі Мішэля Рэнеры ў лютым: «Нашы інвестары змаглі канстатаваць, што беларускія чыноўнікі адмаўлялі яўнае, і пасля ўсяго гэтага страцілі давер да вашага рынку».