Былому міністру замежных спраў Ізраіля Авігдору Ліберману прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве і злоўжыванні даверам. Гэта падштурхнула яго да адстаўкі з пасады міністра замежных спраў два тыдні таму.
Лібермана падазраюць у садзейнічанні ізраільскаму дыпламату, якому незаконна была прадастаўлена інфармацыя пра паліцэйскае расследаванне супраць яго.
Згодна з ізраільскім законам, гэтыя абвінавачанні могуць забараніць Ліберману займаць кабінет пост у наступным ўрадзе.
* * *
Ліберман наведваў Беларусь, яго называлі лабістам інтарэсаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.