Французскі горад Нант стане экалагічнай сталіцай Еўропы ў 2013 годзе.
Экалагічная сталіца Еўропы выбіраецца на падставе адзінаццаці крытэраў. З 2010 года гэтага звання ўдастоіліся Стакгольм, Гамбург, Віторыя і Нант, які ў 2014 годзе перадасць эстафету Капенгагену.
Нант - старадаўні гандлёвы порт, які прайшоў доўгі шлях з тых часоў, як у 1970-я гады быў вымушаны адмовіцца ад цяжкай прамысловасці.
Горад стаіць у вусце Луары, у самым сэрцы унікальнай прыроднай зоны з вільготным кліматам. На тэрыторыі агламерацыі знаходзяцца чатыры запаведнікі. Усе размешчаныя на сушы і ў моры прыродныя комплексы непаўторныя, паколькі іх засяляюць рэдкія віды жывёл і раслін, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Гэта сведчыць пра тое, што эканамічнае развіццё не перашкаджае асцярожнаму абыходжанню з навакольным асяроддзем, гаворыцца ў дакладзе журы Еўрапейскай камісіі.
У Нанце ўжо запушчана некалькі перадавых праектаў у галіне абароны клімату ад змен і захавання біяразнастайнасці.
Большасць ідэй прапануюць жыхары горада, асацыяцыі і прадпрыемствы. Многія праекты ў галіне ўстойлівага развіцця распрацоўваюць французскія і міжнародныя працоўныя группы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?