Сайт charter97.org абвясціў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.
За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека ўзнагароджваюцца Алесь Бяляцкі, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Міхалок, шведскія пілоты Томас Мазэці, Пэр Кромвэл, Ганна Фрэй і Генадзь Фядыніч.
Алесь Бяляцкі
Адзін з першых актывістаў беларускага нацыянальнага Супраціву Алесь Бяляцкі — заснавальнік праваабарончага руху Беларусі. Ён адкрыта супрацьстаяў рэжыму, а створаны ім цэнтр «Вясна» актыўна абараняў правы чалавека і падтрымліваў палітычных зняволеных.
Ягоныя заслугі былі настолькі бясспрэчныя, што праваабаронца стаўАднак метады расправы з барацьбітамі за свабоду ў Беларусі падобныя да сталінскіх, і Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да 4,5 гадоў зняволення. Сёння гэта праваабаронца Беларусі № 1. Праваабаронца з вялікай літары. Ягоная мужнасць захапляе і натхняе. Створаны ім цэнтр працягвае сваю дзейнасць, дапамагаючы пацярпелым ад рэпрэсій.віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і яго неаднаразова вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру.
Станіслаў Шушкевіч
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі даўно ўпісаў сваё імя ў скрыжалі гісторыі: і за руйнаванне «Імпэрыі зла», і за вывад ядзернай зброі з Беларусі. Але і сёння ён застаецца адным з самых прынцыповых палітыкаў краіны. Мы, журналісты, любім браць інтэрв’ю ў Станіслава Станіслававіча, бо ведаем:
гэты чалавек заўсёды скажа праўду і не пабаіцца трапіць у спісы невыязных або распачынання крымінальнай справы.
У гэтым годзе Станіслаў Шушкевіч выдаў кнігу «Маё жыццё: крах і ўваскрашэнне СССР», у якой аналізуе гісторыю Беларусі. Палітык застаўся верны сабе і даў сумленную і цвярозую ацэнку падзеям: на постсавецкай прасторы адраджаюцца дыктатуры і гэтаму трэба даць адпор.
Сяргей Міхалок
У Сяргея Міхалка заўсёды поўныя канцэртныя залы. Ён мог спрэс бесклапотна і параўнальна выгодна існаваць у Беларусі, як і шмат якія ягоныя цэхавыя калегі.
Але пасля 19 снежня 2010 года, калі пасля масавых арыштаў краіна занурылася ў бездань страху, Міхалок кінуў выклік дыктатуры.Ён публічна заявіў, што не ўважае Лукашэнку за прэзідэнта, бо мінулыя выбары былі сфальсіфікаваныя. «Ніякі ён не прэзідэнт, чалавек, які ненавідзіць свой народ і ў найлепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суда», — сказаў музыка і грамадзянін Міхалок.
Потым быў вымушаны ад’езд за мяжу праз пагрозу крымінальнага пераследу. Але і там Міхалок застаецца голасам беларускага народа. Ягоныя песні «Не быць скотам» на вершы Янкі Купалы, «Браняносец», «Жалезны» сёння натхняюць беларусаў на барацьбу і прымушаюць успомніць аб чалавечай і нацыянальнай годнасці.
Шведскія пілоты
Рызыкуючы жыццём, супрацоўнікі шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total Томас Мазэцці, Пэр Кромвэл і Ганна Фрэй здзейснілі палёт у астатнюю дыктатуру Еўропы, каб падтрымаць гнаных тут незалежных журналістаў.
Бясстрашнасць шведаў узрушыла свет.
У кожны момант іхны маленькі лёгкаматорны самалёт мог быць збіты, і тады б шведскія энтузіясты немінуча загінулі. На шчасце, палёт прайшоў удала.Адчайныя смельчакі скінулі над Менскам ды Івянцом сотні плюшавых медзведзянят з цыдулкамі «У падтрымку свабоды слова ў Беларусі».
Лукашэнка ледзь не звар’яцеў ад лютасці. Уся ягоная расхваленая вайсковая «моц» стала аб’ектам кпінаў. Паляцелі галовы генералаў, было зачынена пасольства Швецыі ў Менску. Пра Беларусь загаварылі вядучыя тэлеканалы і газеты планеты як пра краіну, дзе пераследуюць апазіцыю і дзе дыктатар настолькі слабы, што баіцца нават плюшавых медзведзянят.
Генадзь Фядыніч
Гэты чалавек — не трыбун, але ён доўгія гады застаецца адным з нешматлікіх прафзвязных лідараў, хто рэальна змагаецца за правы працоўных. Прафзвязны рух у Беларусі планамерна знішчаўся на працягу ўсіх гадоў кіравання Лукашэнкі. Генадзь Фядыніч здолеў захаваць свой прафзвяз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у найскладаных варунках.
Нягледзячы на пагрозы, ён падтрымлівае рабочых падчас страйкаў, якія рэгулярна ўзнікаюць у краіне, актыўна ўдзельнічаў у кампаніі байкоту лукашэнкаўскіх «выбараў» у парламент.Дзверы офіса ягонага прафзвязу заўсёды адчыненыя для прадстаўнікоў усяго спектру палітычных сіл. Сёння гэта сапраўдны прафзвязны лідар.