Нэтбукаў больш не будзе
Апошнія дзве кампаніі — Acer і Asus — закрываюць вытворчасць.
Рынак нэтбукаў (ноўтбукаў з экранам 7–12 цаляў, нізкім энергаспажываннем і невялікай вагой) да канца 2012 года будзе закрыты, пасля таго як кампаніі Asus і Acer вырашылі згарнуць выпуск.
Яны заставаліся апошнімі вытворцамі нэтбукаў, і тое перадусім прадавалі сваю прадукцыю ў
Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўднёвай Амерыцы. Цяпер іх дылеры будуць распрадаваць тыя мадэлі, што засталіся на складах.
Змяншэнне папулярнасці нэтбукаў было выклікана перадусім з’яўленнем рынку планшэтаў.
Digitimes.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ