Улады Каракаса адмянілі навагодні канцэрт з-за новых праблем са здароўем прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса, у якога ўзніклі ўскладненні пасля нядаўняй аперацыі.

Уга Чавэс хутка пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 9 кастрычніка 2012 г. Неўзабаве пасля гэтага ён паляцеў на Кубу рабіць аперацыю.

Уга Чавэс хутка пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 9 кастрычніка 2012 г. Неўзабаве пасля гэтага ён паляцеў на Кубу рабіць аперацыю.

Жыхароў сталіцы гэтай краіны таксама заклікалі маліцца за здароўе прэзідэнта.
Чавэс працягвае знаходзіцца на Кубе, дзе 11 снежня ён перанёс чацвёртую за два гады аперацыю па выдаленні ракавай пухліны.

Аб новых ускладненнях у Чавэса ў тэлезвароце распавёў віцэ-прэзідэнт краіны Нікалас Мадура.

Паводле яго слоў, гэтыя ўскладненні звязаныя з нядаўняй інфекцыяй дыхальных шляхоў, выяўленай у Чавэса адразу пасля аперацыі.
Побач з Мадурам у кадры знаходзіліся старэйшая дачка венесуэльскага прэзідэнта Роза,
яе муж Хорхе Арэаза, які займае ва ўрадзе пасаду міністра навукі і тэхналогій, а таксама генеральны пракурор Венесуэлы Сілія Флорэс (яна замужам за Мадура).

Віцэ-прэзідэнт абвясціў, што прабудзе ў Гаване яшчэ некалькі гадзін, але не ўдакладніў, колькі менавіта.

Уга Чавес у кастрычніку 2012 года зноў атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле.

Цырымонія ўступлення на пасаду намечана на 10 студзеня 2013 года. Пагаршэнне здароўя раней прымусіла Чавэса ўпершыню загаварыць пра пераемніка, парэкамендаваўшы грамадзянам галасаваць за Мадуру, калі хвароба не адступіць.

Чавэс кіруе Венесуэлай ад 2 лютага 1999 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?