Гэтая сям'я выхоўвае сем дзяцей. Праўда, адны дзяржСМІ паведамілі, што ўсе дзеці свае, а іншыя - што пяцёра дзяцей прыёмныя.

Кароткі сюжэт пра гэта быў паказаны па дзяржаўных тэлеканалах. З сюжэту было відаць, што старэйшая ўнучка беларускага прэзідэнта - Вікторыя - ужо зусім паненка, вышэйшая за маму ростам. Унук Аляксандр Лукашэнка-малодшы - худзенькі цёмнавалосы малодшакласнік. А вось малая Валерыя - гэта не тая маленькая бландынка, якую нават за чаяваннем не спускала з рук Лілія Лукашэнка. Нявестку прэзідэнта палюбіла малодшая выхаванка сям'і Бабуляў. Валерыя, як і ўсе ў сям'і старэйшага сына прэзідэнта, цёмнавалосая. Але трохгадовая малая з коскамі паводзіла сябе сціпла і, як распавядаюць журналісты, якія прысутнічалі на здымках, нават адварочвалася ад камер.

У якасці навагодняга падарунка сям'я старэйшага сына прэзідэнта прывезла сям'і Бабуляў шыкоўны сервіз і салодкія падарункі дзецям.

У якасці зваротнага падарунка сям'я памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы атрымала самаробную маленькую ялінку і анёла.

Агулам перад Новым годам найвышэйшыя чыноўнікі дзяржавы наведваюць інтэрнаты для сіротаў і шматдзетныя сем'і. Паздымалі свае гадзіннікі за 37 тысяч даляраў і запасліся цукеркамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?