Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дапаўняе спіс памятных дат "Днём памяці расійскіх воінаў, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне 1914 - 1918 гадоў", які будзе адзначацца 1 жніўня.

"Гэтая памятная дата устанаўліваецца ў мэтах ушанавання памяці і адлюстравання заслуг расійскіх воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны", - паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Раней 1 жніўнія лічылася неафіцыйных днём памяці воінаў, якія загінулі ў Першую сусветную вайну.

Першая сусветная вайна прынесла шмат бяды і Беларусі, край быў падзелены ў 1915 г. на дзве часткі: па лініі Браслаў -- Смаргонь -- Баранавічы -- Пінск. У бежанства на ўсход скіраваліся да 1,5 млн чалавек, у царскае войска былі прызваныя 800 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0