Былы галоўны трэнер «Барселоны» Хасэп Гвардыёла з новага сезона узначаліць «Манчэстэр Юнайтэд», паведамляе Daily Star. Па інфармацыі выдання, Гвардыёла не бачыць для сябе іншага месца працаўладкавання і нават адхіліў прыстойную прапанову «Манчэстэр Сіці».
Гвардыёла ўжо тры разы сустракаўся з цяперашнім трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» Алексам Фергюсонам [сёння сэру Алексу споўніўся 71 — НН], які па заканчэнні сезона хоча пакінуць сваю пасаду.
Паводле інфармацыі партала, пытанне аб прызначэнні Гвардыёлы практычна вырашана. Чакаецца, што спецыяліст падпіша з «МЮ» трохгадовы кантракт.