У Беларусі з 1 студзеня выраслі стаўкі акцызаў на паліва, алкаголь і цыгарэты. Гэта прадугледжана законам № 431-З ад 26 кастрычніка 2012 года, якім унесеныя змены і дапаўненні ў Падаткавы кодэкс Беларусі.

З 1 студзеня стаўкі акцызаў на бензін і дызельнае паліва вырастуць у сярэднім на 20%.
Так, стаўка акцызу на дызельнае паліва складзе Br991,8 тыс. за 1 т, на біядызельнае паліва — Br306,5 тыс.
Стаўка акцызу бензін з актанавым лікам 95 і вышэй складзе Br1 млн. 231,5 тыс. за 1 т, на бензин з актанавым лікам ад 91 до 95 — Br1 млн. 544 тыс., да 91 — Br1 млн. 751,1 тыс.
На алкаголь стаўкі акцызаў з 1 студзеня вырастуць на 11,8–61,6%.
Так, на натуральныя віны, у тым ліку шампанскае, стаўка акцызу вырасце на 33,5% да Br4,7 тыс. за 1 л. Стаўка акцызу на піва вырасце на 12,4% да Br2,9 тыс. за 1 л. На этылавы спірт — на 34,6% і складзе Br29,1 тыс.
Стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы растуць у 1,5–3,5 раза.
Цыгарэты вытворчасці ГТФ «Неман» «Фэст» падаражэюць на Br1200 да Br4700 за пачак. Кеnt — на Br1500 (да Br12 500), VIP 8 і VIP 10 — на Br2 300 (да Br7500). «Карона» вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест» — на Br1100 (да Br4600), Winston — Br1300–1500 (да Br10500), West стане даражэйшым на Br2300 да Br9500.
Стаўкі акцызаў на алкаголь і тытунь падвышаюцца дзеля таго, каб зраўняцца з расійскім узроўнем.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?