Сталі вядомымі падрабязнасьці апэрацыі беларускага КДБ, падчас якой арыштавалі былых ваеннаслужачых беларускай і расейскай армій, абвінавачаных у сувязях са спэцслужбамі Польшчы. Шпіёнам сьвецяць велізарныя тэрміны зьняволеньня за здраду радзіме.

Між тым у апараце дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі «Коммерсанту» расказалі, што ключавую ролю ў выяўленьні варожай агентуры сыграла ФСБ Расеі. «Наш таварыш (афіцэр расейскай арміі Юрэня, што ўваходзіў у групу шпіёнаў) прыйшоў у ФСБ, ва ўсім прызнаўся, і справа пайшла. Пачалася сумесная праца, сумесная сочка, і вось вам вынік, — сказаў памочнік дзяржасакратара Іван Макушок.— Нашы спэцслужбы працягваюць працаваць разам. (…)Маёр Юрэня, што своечасова павініўся, за актыўнае супрацоўніцтва са сьледзтвам цалкам можа пазьбегнуць пакараньня. Ва ўсялякім выпадку пытаньня пра яго выдачу Менску дакладна не стаіць

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0