Як сказаў спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Сямён Левы, удод — сярэдняга памеру птушка з доўгай вузкай дзюбай, чорна-аранжавым апярэннем і чубком, які можа раскрывацца ў выглядзе веера.
Акрамя яркага незвычайнага апярэння, птушка адрозніваецца крыкамі, якія нагадваюць слова «ўдод», што лёгка распазнаць. У Беларусі гэты від лічыцца звычайным, ён больш распаўсюджаны ў паўднёвых рэгіёнах.
Як адзначыў Левы, птушкай 2013 года ўдод выбраны дзякуючы сваёй знешняй прывабнасці і пазнавальнасці, а таксама ў сувязі з шэрагам праблем, якія неабходна вырашыць.
У прыватнасці, дагэтуль не высветлены дакладны арэал распаўсюджвання ўдода і колькасць гэтага віду ў Беларусі. Акрамя таго, удод, як і іншыя птушкі, якія селяцца ў дуплах, часта сутыкаецца з дэфіцытам месцаў для гнездавання. Дуплы, як правіла, утвараюцца ў старых ці сухіх дрэвах, якія ў Беларусі высякаюцца. У выніку ўдод, спрабуючы прыстасавацца, селіцца ў чалавечых пабудовах, што таксама не заўсёды бяспечна.

Паводле слоў спецыяліста, у сувязі з існуючымі праблемамі ў 2013 годзе АПБ плануе правесці біятэхнічныя мерапрыемствы па вырабе і развешванні штучных гняздоўяў для ўдода. Плануецца таксама правесці ўлік гэтага віду ў рэгіёнах Беларусі. Нарэшце, будуць праводзіцца традыцыйныя акцыі — конкурсы малюнкаў і казак для дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?