Святы для кожнага чэкіста аб’ект у беларускай версіі выглядае вельмі сціпла. Стаіць беларуская Лубянка на дарозе між Смаргонню і Ашмянамі.
Зрэшты, чаму б не ўключыць яе ў туры для расійскіх турыстаў? Можна нават арганізаваць «Залатое Лубянскае кальцо»: бо
вёсак з такой назвай у Беларусі цэлых пяць.Апроч Смаргонскага, Лубянкі ёсць у Кармянскім, Свіслацкім, Быхаўскім і Клімавіцкім раёнах.





