7 студзеня ў сталічным Палацы мастацтва (Казлова, 3) адбудзецца юбілейная вечарына Эдуарда Акуліна «Не магу жыць без крыл…».

У імпрэзе бяруць удзел: Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Мікола Яцкоў, Кастусь Герашчанка, Таццяна Беланогая і іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.

Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Э. Акуліна «Малітва воч» і кампакт-дыска «Не магу жыць без крыл…».

Святочны настрой і калядныя цуды — гарантуюцца!

Пачатак вечарыны — а 16-й гадзіне. Уваход вольны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна