У Беларусі ў 2013 годзе плануецца падрыхтаваць 30 праектаў законаў, з іх 4 новыя.
У прыватнасці,
сёлета плануецца падрыхтоўка 4 новых законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб рынку каштоўных папер», «Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне» і «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочванні сельскагаспадарчых жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання».Акрамя таго, будзе падрыхтавана новая рэдакцыя Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама канцэпцыя праекта закона «Аб самарэгулюемых арганізацыях».
Кіраўнік дзяржавы плануе ўнесці ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 11 законапраектаў. Гэта праекты законаў, якія складаюць «бюджэтны пакет», а таксама накіраваны на карэкціроўку Выбарчага кодэкса Беларусі, Крымінальнага,