Як адзначае тэлеканал «Беларусь-1», нягледзячы на анамальна цёплыя студзеньскія дні, без калядных маразоў сёлета ўсё ж беларусы не застануцца.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у сярэдзіне студзеня арктычнае паветра прынясе 20–25 з мінусам ноччу, а ўдзень — 10 марозу.
Пахаладанне чакаецца ўжо ў пятніцу, 4 студзеня.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, кажа, што другая палова студзеня паб’е рэкорды адмоўных тэмператур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?