Містэр Ален Свіфт памёр у 2005 годзе ва ўзросце 102 гадоў, але яго аўтамабільная гісторыя яшчэ больш займальная. Гэты чалавек не толькі валодаў аўтамабілем Rolls-Royce даўжэй, чым хто-небудзь, але і забяспечыў захаванасць машыны пасля сваёй смерці.

Усё пачалося ў 1928 г. у Спрынгфілдзе (штат Масачусэтс).

Бацька Свіфта зрабіў яму падарунак на заканчэнне універсітэта — Rolls-Royce Piccadilly P1 Roadster (у Спрынгфілда і Ролс-Ройса свая гісторыя — з 1920 па 1931 года брытанскі аўтавытворца выпусціў 2944 аўтамабілі ў якасці спробы заснаваць завод у Амерыцы). Малады чалавек адразу ж прасякнуўся любоўю да сваёй машыны.
Ён не толькі катаўся на ёй, але і на працягу дзесяцігоддзяў старанна сачыў за станам аўтамабіля (мадэль атрымала поўную рэстаўрацыю кузава і аднаўленне рухавіка ў 1988 годзе).

Rolls-Royce узнагародзіў Свіфта крыштальнай статуэткай у 1994 г. за працягласць валодання машынай. Да 2005 годзе на адаметры аўтамабіля красаваліся 273.600 кіламетраў, а гаспадар быў прызнаны самым старым чалавекам, які валодаў машынай на працягу ўсяго жыцця.

Але гісторыя на гэтым не сканчаецца. Свіфт пакінуў спрынгфілдскаму гістарычнаму музею Lyman&Merrie Wood 1 мільён даляраў на стварэнне новага экспаната і догляд за родстэрам.
Гэты аўтамабіль закліканы распавесці Спрынгфілду гісторыю аб вытворчасці Rolls-Royce у Масачусэтсы. Piccadilly P1 Roadster выстаўлены ў транспартнай калекцыі музея.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?