Наста Палажанка, якая ў апошнія дні 2012 года стала ўрэшце афіцыйна Настай Дашкевіч, атрымала ў чацвер, 3 студзеня, прыемны сюрпрыз ад сяброў, знаёмых, а таксама незнаёмых дзяўчатаў.

Пасля таго, як доўгачаканы шлюб стаў магчымым і нарэшце адбыўся, сябры Насты праз сацыяльныя сеткі спантанна згаварыліся арганізаваць ёй сяброўскі пасаг.
Праз сеціва спярша былі далучаныя некалькі дзяўчатаў, якія падключылі сваіх сябровак, а таксама і хлопцаў. У выніку Наста Дашкевіч мае цяпер горку падарункаў.

Працэс рыхтаваўся ў поўнай таямніцы ад галоўнай яго ўдзельніцы. Наста забегла ў чацвер днём ў кавярню на звычайны абед з сябрам, але там яе чакалі людзі з падарункамі, кветкі і жывая музыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?