Не толькі на замежных
Пад Новы год на беларускім
Найперш гэта кавалак кукарды Наваградскай беларускай гімназіі. На жаль, яна дрэнна захавалася, Пагоня амаль не бачная, але па літарах можна вызначыць яе прыналежнасць.
Наваградская беларуская гімназія была адкрытая 25 траўня 1919 і працавала да чэрвеня 1934 года, калі польскія ўлады яе закрылі, перарабіўшы на польскую гімназію імя Адама Міцкевіча. Каля 80% вучняў, працягнула навучанне ў Віленскай беларускай гімназіі. Сярод навучэнцаў наваградскай гімназіі — Барыс Кіт, Леў Гарошка, Язэп Сажыч, Уладзімір Сіўко, Барыс Рагуля, Уладзімір Набагез.
Аўкцыён заканчваецца 10 студзеня, таму кожны яшчэ можа ўзяць у ім удзел. Аднак ужо цяпер цана кавалку кукарды дасягнула 15,5 даляраў. На маю думку, такія грошы не варта плаціць за абломак. Хаця гэта справа кожнага калекцыянера — выкласці 100 і болей даляраў за вартую і добра захаваную рэч ці класці ў калекцыю розныя шмурдзякі. Зрэшты, вартая рэч можа ніколі не трапіцца, і тады давядзецца толькі згадваць пра магчымасць, якая некалі сплыла.
Другі цікавы лот звязаны з беларускім рухам — гэта фотаздымак Першай усебеларускай канферэнцыі жаночага кааператыўнага актыву спажыўкааперацыі БССР. На здымку, які аздоблены рамкаю, пазначаная
Здымак выстаўлены да 27 студзеня па фіксаванай (на маю думку, таксама завышанай) цане — 20 даляраў. Першы, хто зробіць стаўку, адразу ж яго і купіць. Зрэшты, можна паспрабаваць і пагандлявацца з прадаўцом. Гэтае фота было б цікавае музею спажыўкааперацыі, але невядома, ці існуе ён і ці можа дазволіць сабе выдаткаваць такія грошы.