Летась нашыя журналісты стварылі больш за паўтары сотні відэа. На гэтых кадрах — тое, як змянялася нашая краіна за гэты год, і як змяніліся мы з вамі. Прапануем вашай увазе самыя лепшыя з «нашаніўскіх» відэаматэрыялаў:

Пытанне года: Лукашэнка

Колькі гадоў кіруе Лукашэнка? Хто быў да яго? Хто прыйдзе пасля? Гэтая відэаапытанка зрабілася летась самым папулярным відэа — яе прагледзелі больш за 33 тысячы разоў.

Расстрэл немінучы

У кадры — маці Уладзіслава Кавалёва. Толькі што яна даведалася пра тое, што Лукашэнка адмовіўся памілаваць яе сына:

Саннікаў на волі

Ноч, чыгуначны вакзал, Андрэй Саннікаў выходзіць на волю пасля турмы. Зняволенне зрабілася для палітыка цяжкім выпрабаваннем. Але радасць вяртання была нядоўгай. Наперадзе ў былога кандыдата ў прэзідэнты — эміграцыя:

Чарнобыльскі Шлях

Свабода сходаў за турнікетамі: нішто так не нагадвае пра сумную рэальнасць, у якой мы жывем, як новы фармат, прыдуманы ўладай для дазволеных пратэстных акцыяў:

Чарнобыльская зона: паміж жыццём і смерцю

Зона вымірае — ці зона жыве? Нашыя журналісты выправіліся ў вандроўку па ваколіцах, забруджаных радыяцыяй, і пагутарылі з іх насельнікамі:

Мядзведжы дэсант

Людзі на сталічных вуліцах не спяшаліся даваць веры таму, што шведскі самалёт раскідаў цацкі над сталіцай. Нагадаем, што ў выніку інцыдэнт прызнаў сам Лукашэнка і нават паздымаў з пасадаў буйных вайсковых начальнікаў:

Парламенцкая кампанія

А вы яшчэ памятаеце пра тое, што сёлета ў Беларусі прайшлі выбары ў парламент? Народ паставіўся да выбараў абыякава — ні масавых пратэстаў, ні ажыятажу на выбарчых участках не назіралася. Студэнтаў, як і заўжды, «гналі» на галасаванне (хоць і не ўсім гэта было даспадобы):

Піянеры без памяці

Нягледзячы на намаганні ўвішных «піянерважатых», ідэалагічная лухта не трымаецца ў галовах беларускіх дзяцей:

Калі азіраешся на леташнія падзеі, падаецца, што краіна пражыла 2012 год у нейкім паўзмроку. Асвятлялі яго сваімі промнямі людзі, здольныя натхняць нас сваім прыкладам.

Бландзінка з характарам

Дом, дабрабыт, лад у сям’і — аказваецца, гэта магчыма і ў сучаснай Беларусі:

Беларускамоўны паляк

Варшаўскі інжынер Томаш Бладынец, варшаўскі інжынер-будаўнік — паляк, які любіць Беларусь і гаворыць па-беларуску:

Беласток: урок беларускай мовы

Дзеткі вучацца па-беларуску ў класе, упрыгожанай «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам. Дзе такое магчыма? У Беластоку:

«Радзіма — Польшча, духоўная айчына — Беларусь»

Настаўніца школы Аліна Ваўранюк дапамагае падтрымліваць агеньчык беларускага жыцця на Падляшшы:

Ілона & friends

Спявачка з Падляшша застаецца беларускай, жывучы ў аб’яднанай Еўропе:

«Нацыянальнасць — беларус»

Беларускі гісторык з Падляшша Алег Латышонак працуе на будучыню:

Іўлянія

Жыццё беларускамоўнай праваслаўнай інакіні:

Людзі на балоце

Падарожжа ў Альманы, апошнюю беларускую вёску побач з украінскай мяжой, на самым ускрайку неабсяжнай дрыгвы:

Трыумф «Ляпісаў»

Ідэя вольнай Беларусі прыцягвае людзей, нібы магнітам. Беларусы масава імкнуліся патрапіць на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні, ад чаго на мяжы ўтварыліся вялікія заторы. Спевакі зарадзілі іх энергіяй на ўвесь наступны год:

Амбасадар года

Беларусь здольная захапляць нават замежнікаў: прыкладам гэтага зрабіўся амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, якога ўлады вымусілі з’ехаць з нашай краіны. Ён натхняе беларусаў заставацца беларусамі:

«Звон звініць»

І, нягледзячы ні на што, беларусы спяваюць:

Будзе і на нашай вуліцы свята!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?