У дзіцячых садках выхавальнікам і іх памочнікам дадаткова аплацяць догляд выхаванцаў.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 26 лістапада 2012 года № 132 «Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2002 года № 24 «Аб устанаўленні пераліку і памераў даплат работнікам устаноў адукацыі за асобныя віды работ».

Пастанова афіцыйна апублікавана 4 студзеня на Нацыянальным прававым партале pravo.by. Яна набыла моц 1 студзеня 2013 года.

Дакумент прадугледжвае дадатковую аплату догляду выхаванцаў дашкольных устаноў: для выхавальнікаў у памеры 15% ад тарыфнай стаўкі першага разраду, для іх памочнікаў — у памеры 10%.

На гэты час тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі складае 240 тысяч рублёў.

Адпаведна, выхавальнікі змогуць атрымаць дадаткова 36 тысяч рублёў, іх памочнікі — 24 тысячы рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?