Лясныя гаспадаркі Беларусі ў перыяд навагодніх і калядных свят рэалізавалі 173,5 тыс. елак і соснаў. З іх прыкладна 1,3 тыс. дрэў было экспартавана,
паведаміла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Ружэна Навіцкая.

Найбольш навагодніх дрэў было рэалізавана ў Мінскай (46,4 тыс.), Гродзенскай (38 тыс.) і Віцебскай (37,5 тыс.) абласцях. Найменш жывыя навагоднія дрэвы карысталіся попытам у Гомельскай вобласці, тут іх рэалізавана ўсяго 10 тыс.

«Найбольшай папулярнасцю ў насельніцтва, як і ранейшыя гады, карысталася елка, хоць з кожным годам яе купляюць усё менш.
У гэтым сезоне прададзена на 5 тыс. елак менш, чым у мінулым», — расказала Ружэна Навіцкая.
Пакрыху павялічваецца попыт на сосны.
З агульнай колькасці навагодніх дрэў іх рэалізавана 13,5 тыс., у 2011 годзе іх было прададзена 11 тыс. Найбольшым попытам сасна карысталася ў Віцебскай вобласці. Жыхары тут купілі больш як 7 тыс. соснаў. У Гомельскай вобласці на сасну прыпала 3 тыс. рэалізаваных хвойвых дрэў.
Часцей замест цэлага дрэва сталі купляць навагоднія букеты з лапак елкі і сасны.
Іх рэалізавана амаль 4 тыс. штук. Для параўнання, у 2011 годзе было прададзена ўсяго 700 такіх букетаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?