КДБ заяўляе, што паведамленні аб дэвальвацыі беларускага рубля рассылалі абанентам мабільных аператараў «МТС» і Velcom замежныя хакеры, паведамляе БелаПАН.

Папярэдне ўстаноўлена, што рассылкі ажыццяўляліся праз сервер, які знаходзіцца на тэрыторыі Індыі, паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі.

Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ, у прыватнасці, прыкладна тысяча абанентаў мабільнай сувязі ў краіне
атрымалі паведамленні пра тое, што, нібыта з 8 студзеня 2013 года курс долара ЗША будзе складаць 14.340 беларускіх рублёў, курс еўра — 18.116 беларускіх рублёў. У якасці першакрыніцы інфармацыі шляхам падмены адраса рэальнага адпраўніка ўказаны тэлефон, які належыць Нацыянальнаму банку Беларусі.

«Папярэдне ўстаноўлена, што рассылкі ажыццяўляліся праз сервер, які знаходзіцца на тэрыторыі Індыі, — адзначаецца ў паведамленні ЦІГС КДБ. — Аб прыналежнасці злачынцаў да замежнай дзяржавы сведчыць іх некампетэнтнасць, паколькі ў паведамленнях указаны сумы ў нацыянальнай валюце, якія ў Беларусі не знаходзяцца ў абарачэнні (18 тыс. 116 беларускіх рублёў)».

Упраўленнем бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій КДБ праводзіцца разбор, устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да правакацыйных дзеянняў, заявілі ў Камітэце дзяржбяспекі.

Нагадаем, што 4 студзеня Нацбанк назваў чуткі пра рэзкую змену 8 студзеня курсаў даляра і еўра чыстай правакацыяй і трызненнем.

Глядзі яшчэ: Эканаміст Павел Данэйка: Падставы для дэвальвацыі ёсць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0