Ніккей Лі з Вялікабрытаніі да 25 гадоў усталявала сусветны рэкорд па колькасці палавых партнёраў. Для гэтага ёй спатрэбілася 9 гадоў. За гэты час Ніккей Лі мела сэксуальныя адносіны з 5 тысячамі мужчын.

Тое, як праходзіла кожная «сэксуальная сесія», дакументальна зарэгістраваныя: дзяўчына з 16 гадоў вядзе дзённік, у якім запісвае імя кожнага партнёра і апісвае сэкс з ім.

Па словах Ніккей, яна прынцыпова не займаецца сэксам двойчы з адным і тым жа чалавекам. Дзяўчына выкарыстоўвае для інтыму любую магчымасць: дыскатэкі, кінатэатры, паркі, пляжы.

Яна з’ехала з бацькоўскага дому ў 18 гадоў. Да таго часу ў яе запісной кніжцы было 800 імёнаў.
Да 21 года яна пераспала з 2289 партнёрамі.

У сярэднім выходзіць, што з 16-гадовага веку, калі яна пачала весці палавое жыццё, дзяўчына кожны дзень спіць з новым партнёрам. Брытанка прызнаецца, што такі сэкс стаў для яе «наркотыкам».

Цяпер для пошуку партнёраў Лі выязджае за межы роднага горада, бо ў ім не засталося ніводнага незнаёмага ёй мужчыны.
У вольны ад сэксу час яна працуе ў салоне прыгажосці і падзарабляе мадэллю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?