Французскі акцёр Жэрар Дэпард’ё, які атрымаў расійскі пашпарт з рук прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, атрымаў прапанову ад кіраўніка Мардовіі пасяліцца ў гэтай рэспубліцы.
У аэрапорце Саранска Дэпард’ё сустракалі народнымі песнямі і блінамі, там жа акцёр прадэманстраваў свой новы пашпарт.
Візіт у Мардовію ён пачаў з агляду мясцовых славутасцяў.
На сустрэчы з жыхарамі Саранска ў Тэатры оперы і балета Дэпард’ё атрымаў ад кіраўніка рэспублікі Уладзіміра Волкава прапанову пасяліцца ў Мардовіі, выбраць сабе кватэру ці месца пад дом.
Таксама акцёру прапанавалі заняць вакантную цяпер пасаду міністра культуры Мардовіі.«Дзякуй, але я — міністр культуры свету», — ветліва адмовіўся Дэпард’ё.
Акцёру таксама ўручылі сімвалічны «пашпарт мардвіна».
«Я вельмі гэтаму рады, тут вельмі прыгожа, тут жывуць прыгожыя і душэўныя людзі», — сказаў Дэпард’ё, асабліва адзначыўшы прыгажосць мясцовых жанчын.
На выхадзе з тэатра гараджане падарылі акцёру двух кацянят.Куды ж без коцікаў.