Адзін з гасцей нанёс
Трагедыя адбылася ў адной з кватэр па праспекце Савецкаму. Як паведамілі ў Баранавіцкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, званок з інфармацыяй пра смерць гараджаніна паступіў у міліцыю каля паўночы 3 студзеня ад лекара «хуткай дапамогі». На целе загінулага, 22 гадовага жыхара Баранавічаў, выяўленыя два нажавыя раненні ў грудзі.
«У кватэры знаходзілася кампанія гасцей. Што адбылося, ці была сварка — дакладна пакуль невядома. Вядзецца расследаванне», —каротка распавёў намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта РБ Святаслаў Бармоцін.
У здзяйсненні злачынства падазраецца
Па дадзеным факце 4 студзеня распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 147 КК РБ (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула смерць). Калі віна гараджаніна будзе даказаная, яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.