У Туркменістане ўступіў у сілу першы ў гэтай краіне закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Адпаведны ўказ 3 студзеня падпісаў прэзідэнт краіны Гурбангулы Бердымухамедаў.

Дакумент устанаўлівае парадак збору, падрыхтоўкі і распаўсюду інфармацыі ў Туркменістане, а таксама гарантуе грамадзянам краіны бесперашкодны доступ да замежных сродкаў масавай інфармацыі, забараняе дзяржорганам цэнзураваць і аказваць супрацьдзеянне працы СМІ.

Права на заснаванне сродку масавай інфармацыі, згодна з гэтым законам, маюць не толькі органы ўлады, але і юрыдычныя асобы, грамадскія арганізацыі і грамадзяне краіны, якія дасягнулі 18 гадоў. Цяпер заснавальнікам большасці цэнтральных газет з’яўляецца прэзідэнт Туркменістана.

Для развіцця інфраструктуры СМІ дзяржава будзе выдзяляць грошы з дзяржбюджэту або рабіць падатковыя льготы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?