Расійскі ваенна-марскі флот правядзе самыя маштабныя з савецкіх часоў вучэнні ў Міжземным і Чорным морах у канцы гэтага месяца, паведамляе The Christian Science Monitor.

«Маштабныя вучэнні, удзел у якіх возьмуць караблі ўсіх чатырох марскіх флотаў Расіі, з’яўляюцца прыкметай усё большай упэўненасці расійскіх вайскоўцаў, якія ўжо пачынаюць карыстацца выгодамі велізарных бюджэтных уліванняў», — разважае аўтар артыкула.

Мэта вучэнняў у тым, каб умацаваць інтэграцыю розных родаў ваенных сілаў, адзначае выданне.

Некаторыя эксперты мяркуюць, што

вучэнні з’яўляюцца прыкрыццём для падрыхтоўкі да эвакуацыі расійскіх грамадзян з Сірыі, што праходзіць ва ўсё больш нервовай абстаноўцы,
піша аўтар артыкула.

Як частку разлічанай на 8 гадоў праграмы пераўзбраення ў 659 млрд, Ваенна-марскі флот РФ да 2016 годзе павінен атрымаць 50 новых ваенных караблёў, у тым ліку атамныя падводныя лодкі класа «Барэй» з балістычнымі ракетамі на борце, 18 буйных надводных караблёў і дзясяткі дапаможных караблёў адмысловага прызначэння, адзначае выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0