Кіраўнік Махмуд Абас падпісаў указ, у якім распарадзіўся ўнесці адпаведныя змены ў афіцыйную сімволіку, уключаючы герб і пячатку, паведаміла дзяржаўнае агенцтва ВАФА.
У дэкрэце гаворыцца, што гэты крок закліканы дапамагчы палесцінскай дзяржаве «ўстаць на ногі і стварыць свае дзяржаўныя інстытуты… а таксама ўмацаваць суверэнітэт».
На мінулым тыдні Абас загадаў Міністэрству замежных спраў і пасольствам пачаць выкарыстоўваць назву «Дзяржава Палесціна» ў афіцыйнай перапісцы,паведамляе агенцтва
У канцы лістапада 2012 г. Палесціна павысіла свой статус у ААН — ад пастаяннага назіральніка да
Павышэнне статусу дазволіла палесцінцам удзельнічаць у спрэчках на Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама павысіла верагоднасць удзелу ў розных агенцтвах ААН і Міжнародным крымінальным судзе, хоць гэты працэс не з’яўляецца аўтаматычным.
У 2011 годзе кіраўнік Палесцінскай адміністрацыі Махмуд Абас падаў заяўку на ўступленне ў ААН на правах паўнапраўнага членства.
Гэтая заяўка была адхіленая, не атрымаўшы падтрымкі Рады Бяспекі ААН.
Палесцінцы спрабуюць дамагчыся прызнання краіны ў межах, якія існавалі да 1967 года, куды ўваходзіў Заходні бераг ракі Іярдан, у тым ліку ўсходняя частка Ерусаліма і Сектар Газа.