Ін'еста, Месі, Крышціяну Раналду...
7 студзеня стане вядома імя найлепшага футбаліста 2012 года па версіі ФІФА. Урачыстая цырымонія ўручэння «Залатога мяча» пройдзе ў Цюрыху.
Па выніках галасавання на гэты прыз прэтэндуюць тры футбалісты: два гульцы «Барселоны» — паўабаронца Андрэс Ін’еста і форвард Ліянэль Месі, а таксама форвард «Рэала» Крыштыяну Раналду,
У выпадку, калі «Залаты мяч» зноў дастанецца Месі, як і ў 2009, 2010 і 2011 гадах, то аргенцінец стане
Знакамітыя футбалісты Мішэль Плаціні, Ёхан Круіф і Марка ван Бастен прызнаваліся найлепшымі гульцамі па тры разы.





