Недзе а 18‑й гадзіне ў Астраўцы быў затрыманы лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.

У аўторак ён знаходзіцца зь візытам на Гарадзеншчыне, дзе зьбіраўся, у прыватнасьці, наведаць Смургоні, Астравец і Ашмяны. У Астраўцы Мілінкевіч зьбіраўся правесьці сустрэчы зь мясцовымі актывістамі. Як толькі сустрэча пачыналася, да палітыка падышлі міліцыянты, якія папрасілі прайсьці зь імі дзеля высьвятленьня абставінаў знаходжаньня Мілінкевіча ў памежнай зоне.

Праз пэўны час лідэра апазыцыі адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0